Праваслаўныя беларусы адзначаюць Радаўніцу

10/05/2016 - 07:56

10 траўня праваслаўныя ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу, якую часам называюць "вясновымі Дзядамі". Гэтае свята звязанае з культам продкаў і мае свае карані яшчэ ў паганскай мінуўшчыне ўсходніх славянаў.

У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца пра супакой душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю пра ўваскрашэнне Хрыста.

Напярэдадні Радаўніцы зазвычай гатавалі стравы для памінання на могілках, колькасць іх мусіла быць няцотнай. Абавязковымі абрадавымі стравамі лічыліся памінальная посная куцця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, кулічы, бліны, мядовыя велікодныя пернікі. Урачыстая трапеза на могілках пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пад'еўшы, крыху ежы і пітва пакідалі для памерлых, астатняе раздавалі жабракам.

У сучаснай Беларусі Радаўніца з'яўляецца непрацоўным днём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі