Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла на шэсць чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых беларусаў.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" расказвае, што гэта за людзі:
Леанід Райчонак асуджаны на шэсць гадоў калоніі за данаты беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны;
Дзмітрый Маставы асуджаны на 10 гадоў калоніі за перадачу звестак беларускаму пратэснаму інфармацыйнаму рэсурсу;
Юрый Юрэня асуджаны на пяць гадоў калоніі за данаты пратэсным ініцыятывам, якія ўлады абвясцілі "экстрэмісцкімі фармаваннямі";
Віталь Санько ўтрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары, яго вінавацяць за данаты пратэсным ініцыятывам;
Уладзімір Фішман утрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары, яго вінавацяць у рэгістрацыі ў пратэснай тэлеграм-групе, якую ўлады назвалі "экстрэмісцкім фармаваннем";
Анатоль Старасвецкі ўтрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары па тых жа абвінавачаннях.
На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1447 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут