Пракурор нечакана перадумаў апратэстоўваць прысуд анархісту Змітру Паліенку

19/11/2019 - 14:58

Пракурор адклікаў апеляцыйны пратэст на мяккі прысуд анархісту Змітру Паліенку. Пра гэта сам палітвязень распавёў сайту palitviazni.info.

Як паведамляла Еўрарадыё, Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве і прысудзілі тры гады "хатняй хіміі". Адзін год пакарання Паліенку скасавалі па амністыі, аднак прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Тыдзень таму паведамлялася, што пракурор палічыў прысуд Мінскага гарадскога суда занадта мяккім і апратэставаў. 

Але сёння Паліенка атрымаў ліст з суда, у якім паведамлялася, што 11 лістапада пракурор А.Кароль адклікаў сваю апеляцыю, пададзеную 4 лістапада. 

Па словах Паліенкі, гэтая навіна стала для яго поўнай нечаканасцю. “Не разумею аднаго: калі пракурор зараз адклікаў пратэст, то навошта ён яго ўвогуле падаваў?” — здзіўляецца хлопец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі