Пракапеня: я супраць гвалту, толькі дыялог!

13/08/2020 - 18:13

Вядомы беларускі ІТ-прадпрымальнік Віктар Пракапеня выказаўся пра сітуацыю ў нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. На сваёй старонцы ў Facebook ён піша, што не можа глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі, без болю. Як вядома, за чатыры дні былі затрыманыя амаль 7 тысяч удзельнікаў пратэстных акцый і выпадковых людзей, іх жорстка збівалі, над імі здзекаваліся. А яшчэ сілавікі выкарыстоўвалі святлошумавыя гранаты і гумавыя кулі. І гэта толькі за тое, што людзі патрабавалі сумленных выбараў, выступалі супраць фальсіфікацый.

"Я супраць гвалту, — піша Пракапеня. — Кожны акт гвалту спараджае новае зло. Мы ўсе вельмі розныя, але ўсе праблемы, павінны вырашацца толькі і выключна мірным шляхам".

Прадпрымальнік нагадвае, што "Беларусь — наш агульны дом і наша Радзіма", а мы ўсе "за яе ў адказе". Віктар Пракапеня перакананы, што беларусам "трэба навучыцца дамаўляцца". "Толькі дыялог", — такімі словамі ён заканчвае свой кароткі тэкст.

facebook.com/viktor.prokopenya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі