Прагноз па крэдытным рэйтынгу Брытаніі стаў “негатыўным”

25/06/2016 - 09:29

Рэйтынгавае агенцтва Moody’s змяніла прагноз на “негатыўны” па крэдытным рэйтынгу Брытаніі. Пакуль ён захоўваецца на высокім узроўні Аа1. Агенцтва папярэджвае, што пасля прынятага на рэферэндуме рашэння аб выхадзе краіны з ЕС крэдытны рэйтынг па брытанскіх дзяржаўных аблігацыях трапіў у зону павышанай рызыкі.

Паводле аналітыкаў Moody’s, Брытанію чакае няпэўнасць на рынках і зніжэнне інвестыцый цягам некалькі год, пакуль Злучанае Каралеўства будзе пераглядаць свае гандлёвыя пагадненні з краінамі Еўрасаюза і іншымі дзяржавамі.

Іншае агенцтва Standard & Poor's пакуль захавала рэйтынг Вялікабрытаніі на максімальна высокім узроўні ААА, аднак галоўны аналітык арганізацыі Морыц Крамер заявіў, што лічыць гэта неапраўданым у сувязі з новымі абставінамі.

Шэраг банкаў заявілі пра негатыўныя наступствы выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза. Выказваецца занепакоенасць тым, што пасля рэферэндума ў краіне пачнецца рэцэсія і гэта прымусіць інвестараў адмовіцца ад укладанняў у эканоміку, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі