Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза прыязджае ў Беларусь

24/02/2016 - 03:26

Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрапейскага саюза наведае Беларусь сёння, 24 лютага. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, яе ўзначаляць намеснік генеральнага дырэктара Еўракамісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Баранья. У склад дэлегацыі ўвойдуць таксама прадстаўнікі генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях, пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Маскве і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

У праграме візіту — сустрэчы ў Нацбанку, у шэрагу ведамстваў, а таксама ў адміністрацыі прэзідэнта. Плануецца, што падчас гэтых перамоваў будзе разглядацца стан і перспектывы эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі