Біфідзін, ілюстрацыйнае фота / irecommend.ru
Прычынай масавага атручэння дзяцей у Мінскай вобласці стаў кісламалочны напой "Біфідзін" вытворчасці ТАА "Біямалпрам". Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя па выніках праверкі.
Лабараторныя даследаванні пацвердзілі, што напой не адпавядае патрабаванні мікрабіялагічнай бяспекі. Санслужба прыпыніла працу прадпрыемства, продаж прадукцыі спынены.
Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. 2 і 3 чэрвеня ў Барысаўскую бальніцу паступілі каля 30 дзяцей з млоснасцю і ванітамі, якія наведвалі розныя дзіцячыя садкі горада. Яшчэ 13 дзяцей звярнуліся да дактароў са скаргамі ў іншых населеных пунктах Мінскай вобласці.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні санітарных нормаў (ч. 1 арт. 336 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут