Дзяніс Кучынскі / Еўрарадыё
2 чэрвеня ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Таму да працы Форуму Касцюшкі, які ў гэты дзень праходзіў у Гданьску, ён давялося падключацца анлайн. Хоць першапачаткова планавалася, што яна будзе ў якасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, які разам з МЗС Польшчы з’яўляецца арганізатарам Форуму, прысутнічаць на мерапрыемстве непасрэдна. Дарэчы, пакуль Ціханоўская была ў Лондане, яе словы пра колькасць палітвязняў, якія дагэтуль утрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах, адкаментаваў спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл. І яго каментар абнадзейвае…
З чым была звязана змена планаў Ціханоўскай і як планавалася сустрэча з прэм’ерам Вялікабрытаніі? Якія пытанні абмяркоўваліся і чым гэта краіна можа дапамагчы беларусам у выгнанні, якой стратэгіі адносна рэжыму Лукашэнкі плануе прытрымлівацца Лондан? Што стаіць за жаданнем Парыжа гаварыць з Лукашэнкам, і праз што затрымліваецца чарговы візіт Коўла ў Мінск? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут