Пра каліноўцаў, падрыхтоўку да вайны, ахову для НПЗ і выбары — эфір

25/09/2024 - 06:49

Павел Усаў

Лідары “Вольнай Беларусі” Зянон Пазьняк і Павел Усаў чарговы раз наведалі Украіну. І не проста Украіну, а завіталі да беларускіх добраахвотнікаў з палка Каліноўска, перадаўшы ім аўто, якое набылі беларусы Бельгіі. Зладзіўшы адначасова і шэраг палітычных сустрэч у Кіеве. У гэты час іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмсіл ладзілі сустрэчы ў Вашынгтоне на палях Генасамблеі ААН. А ў паралельным сусвеце нядаўна абменены расійскі апазіцыянер Яшын расказваў усім ахвочым паслухаць, што насамрэч стаіць за вызваленнем Лукашэнкам беларускіх палітвязняў.

Што адбываецца ў каліноўцаў і якія важныя сустрэчы былі ў Пазняка і Усава ў Кіеве? Чаму выбары ў ЗША вельмі важныя і для нашага рэгіёна і чаго чакаць ад кожнага з кандыдатаў у выпадку абрання? Чым адметная сітуацыя з выказваннем Яшына на беларускую тэматыку і навошта лукашысты зноў заклікаюць вярнуцца вымушаных эмігрантаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 11:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі