Польскія памежнікі заявілі, што чакаюць спробы буйнога прарыву мяжы з боку Беларусі. Яны заўважылі прыкметы падрыхтоўкі да гэтага ў лагеры мігрантаў каля "Брузгоў".
"Мы заўважаем рух сярод мігрантаў, — піша ў Twitter польская памежная служба. — Таксама з'явіўся аўтамабіль для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць. Іншаземцы атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і [слёзацечны] газ ад беларускіх службаў".
Польскія памежнікі запэўніваюць, што гатовыя да магчымых спробаў прарыву мяжы. Яны ўзаемадзейнічаюць з паліцыяй і войскам. Мінулай ноччу было некалькі спробаў прарыву мяжы, мігранты кідалі ў польскіх сілавікоў камяні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут