Польскія памежнікі заявілі, што беларускія салдаты працягваюць кідацца камянямі

11/04/2022 - 09:28

Польскія памежнікі заявілі, што беларускія салдаты працягваюць кідацца камянямі. На працягу ночы 11 красавіка каля Чарэмхі "былі здзейснены два напады". У польскія патрулі ляцелі камяні, пацярпелі памежнік і вайсковец. Быў пашкоджаны аўтамабіль польскіх сілавікоў.

Калі раней польскі бок заяўляў, што каменнем кідаюцца мігранты, дык апошнім часам гаворка ідзе пра беларускіх сілавікоў.

Дарэчы, мігранты працягваюць прыбываць у Беларусь праз Расію. Яны спрабуюць нелегальна перайсці з Беларусі ў ЕС. За апошнія суткі на польскай мяжы такіх было 37 чалавек, на літоўскай — 19. Тое, што беларускія памежнікі іх чамусьці "не заўважылі", ужо нікога не здзіўляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі