Польскія памежнікі пракаментавалі сітуацыю з 4-гадовым украінскім хлопчыкам, які напярэдадні перайшоў мяжу. Відэа пра тое, як ён ідзе адзін і плача, паказалі тэлеканалы ўсяго свету. Можна было падумаць, што дзіця ніхто не суправаджае, і некаторыя СМІ пра гэта паведамілі.
Памежнікі аднак удакладняюць, што 4-гадовы Валера перайшоў украінска-польскую мяжу разам са сваёй сям'ёй. Цяпер яны ў бяспецы ў Польшчы.
З 24 лютага ў Польшчу патрапілі 1,3 млн уцекачоў з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут