Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
За 18 жніўня нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу спрабавалі 123 замежнікі. Гэта былі грамадзяне Эфіопіі, Сірыі, Эрытрэі, Емена, Ірана, Самалі.
Беларусь прыцягвае мігрантаў з усяго свету да мяжы з Польшчай, паколькі зарабляе грошы на кожным, заяўляе памежная служба Польшчы.
— Кошт пераходу ў Еўрасаюз даходзіць да 10 тысяч еўраў.
Таксама польскія памежнікі паказалі відэа таго, як працуе сістэма абвесткі з электроннага бар'ера на мяжы з Беларуссю. На відэа чалавек спрабуе пералезці праз агароджу, але вяртаецца на беларускі бок, калі бачыць польскі патруль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут