Уначы ў раёне мястэчка Чэрэмха беларускія вайскоўцы пачалі разбураць часовую агароджу на польскай мяжы, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
Гаворыцца, што яны выдзіралі слупы агароджы і разрывалі спіральны калючы дрот службовым аўтамабілем. "Польскія службы былі аслепленыя лазернымі прамянямі і страбаскапічным святлом", — заяўляюць у прэс-службе.
Побач была група мігрантаў прыкладна з 100 чалавек — яны чакалі магчымасці нелегальна перайсці мяжу. Паведамляецца, што беларусы забяспечылі мігрантаў слезацечным газам і тыя распылялі яго ў бок польскіх сілавікоў.
Польскія памежнікі паведамляюць, што спынілі гэтую і іншыя спробы парушэння мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут