За 15 лістапада было зафіксавана 224 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Такую статыстыку публікуе прэс-служба польскіх памежнікаў.
29 іншаземцаў атрымалі ад польскіх памежнікаў пастановы аб іх выдварэнні з тэрыторыі Польшчы.
На ўчастку каля Дубічаў Царкеўных мяжу спрабавала фарсіраваць група са 100 чалавек, але гэтая спроба была беспаспяховай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут