Ноч на беларуска-польскай мяжы прайшла спакойна. Мігранты, якія напярэдадні зрабілі некалькі прасторных дзірак у плоце з калючага дроту, не пайшлі на абвастрэнне сітуацыі. З польскага боку мяжы ўсю ноч дзяжурыла паліцыя.
"На мяжы ноч прайшла дастаткова спакойна, — піша яе прэс-служба. — Толькі ў паліцэйскую машыну паляцеў камень".
На беларускім баку мяжы з панядзелка знаходзіцца 3-4 тысячы мігрантаў, якія спадзяюцца прарвацца ў Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут