Польшча ў аўторак пачынае будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Новая загарода з'явіцца на працягу 186 кіламетраў. Яе вышыня складзе 5,5 метра, паведамляе pap.pl.
Падрыхтоўчыя працы ў памежнай зоне ўжо вяліся, а з 25 студзеня там пачнуць працаваць будаўнікі.
Плот мусіць быць пабудаваны да чэрвеня. Яго патрэба з'явілася на фоне міграцыйнага крызісу, калі з Беларусі ў вялікай колькасці мяжу нелегальна спрабавалі пераходзіць мігранты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут