Мяжа Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
Польшча абсталёўвае на мяжы з Беларуссю электронны бар'ер.
"На гэтым тыдні завяршыліся работы па першым 21-кіламетровым участку электроннага бар'ера на мяжы. У бліжэйшыя дні мы атрымаем яшчэ некалькі ўчасткаў", — паведамляе ў сацсетках прэс-служба польскіх памежнікаў.
Раней Польшча ўзвяла на мяжы з Беларуссю бетонны плот. На гэты крок палякі пайшлі пасля масавага патоку нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, які пайшоў праз Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут