Полк Каліноўскага паведаміў пра раскол у падраздзяленні

19/08/2022 - 17:49

Полк Каліноўскага паведаміў пра раскол у падраздзяленні. З Узброеных сіл Украіны ("а, такім чынам, і з палка") "рашэннем камандавання воінскай часткі" быў звольнены камандзір батальёна "Тэрор" з пазыўным "Вараг". Але з гэтым не пагадзіліся байцы, і іх "адасобілі ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення "Тэрор". Можна меркаваць, што гэтага батальёна ў палку Каліноўскага больш няма. Застаецца батальён "Волат" і батальён "Ліцьвін", які яшчэ фармаваўся.

Нядаўна "Вараг" згадваўся ў сувязі з сыходам з Палка Каліноўскага Паўла Кулажанкі. Нібыта ў іх быў канфлікт. Цяпер "сышлі" і "Варага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі