"Змагаюся за свабоду Украіны і Беларусі" / t.me/belwarriors/
Апублікаваны відэазварот ваяра батальёна "Western" палка Каліноўскага з нагоды вайны ў Ізраілі. "Я — грамадзянін Ізраіля. Змагаюся за свабоду Украіны і Беларусі ў палку Кастуся Каліноўскага, — кажа добраахвотнік. — І няхай я геаграфічна далёкі ад сваёй Радзімы, але я цвёрда перакананы, што сёння мы вядзем вайну з адным вялікім, агульным ворагам за волю, праўду, годнасць і чалавечыя каштоўнасці".
Полк Каліноўскага "выказвае сваю гатоўнасць, пры неабходнасці, накіраваць групу... дасведчанных байцоў розных нацыянальнасцяў для дапамогі ваярам ЦАХАЛ".
Армія абароны Ізраіля вядзе баі з тэрарыстамі ХАМАС, якія 7 кастрычніка здзейснілі напад з сектара Газа і забілі сотні мірных жыхароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут