Полк Каліноўскага апублікаваў здымкі з Бахмута

15/02/2023 - 21:20
Беларус у Бахмуце / t.me/belwarriors/

Беларускія байцы з батальёна "Волат" палка Каліноўскага па-ранейшаму ўдзельнічаюць у абароне Бахмута ад расійскіх акупантаў. У сераду апублікаваныя чарговыя здымкі з гэтага ўкраінскага горада, а на іх — беларускія добраахвотнікі.

"Фартэцыя Бахмут і Полк Каліноўскага на яе абароне, — піша ў каментары прэс-служба падраздзялення. — Вызвалім Украіну, а за ёй і Беларусь!".

Бахмут застаецца адной з самых гарачых кропак на фронце. Расіяне спрабуюць акружыць горад. "Сітуацыя у Бахмуте самая складаная з усіх сітуацый, якія ёсць на тэрыторыі нашай дзяржавы", сказаў 15 лютага ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён адзначыў гераізм абаронцаў, якія знішчаюць "па максімуме сілы ворага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі