Pink Floyd і Дэвід Гілмар выдаляюць музыку з лічбавых платформаў у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь. "З сённяшняга дня, у знак салідарнасці з сусветным пратэстам супраць уварвання Расіі ва Украіну", — гаворыцца ў заяве музыкаў. Адзначаецца, што гэта датычыць усіх прац Pink Floyd з 1987 года і па цяперашні момант, а таксама сольных запісаў Дэвіда Гілмара.
Музыкі не сумняюцца, што Расія — агрэсар, а ўлады РБ яе саюзнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут