Петыцыя за знос Асмалоўкі набрала 16 подпісаў

16/06/2017 - 15:11

На сайце Petitions.by з'явілася спачатку петыцыя супраць зносу Асмалоўкі, а праз дзень — петыцыя за знос раёна. "Адказачка" тым, хто хоча захаваць пасляваенныя двухпавярхоўкі, набрала... 16 подпісаў! Супраць амаль 4 тысяч у першай петыцыі.

Барацьба за Асмалоўку працягваецца некалькі гадоў. 14 чэрвеня стала вядома, што Мінскія ўлады гатовыя знесці гэты гістарычны квартал у цэнтры Мінска. На месцы двухпавярховых домікаў, пабудаваных у 1940-я — 1950-я, з'явяцца жылыя дамы, дзіцячыя садкі, офісы, гандлёва-забаўляльны цэнтр і студыя гуказапісу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі