Песня беларускага гурта IOWA ўвайшла ў гульню Just Dance для Xbox (відэа)

17/10/2015 - 12:12

Песня беларускага гурта IOWA "Улыбайся" будзе гучаць у камп'ютарнай гульні Just Dance 2016.

"У Just Dance 2016 гучаць кампазіцыі выканаўцаў з самых розных краін. А ў гэтым годзе з'явіцца і песня на рускай мове – знакаміты хіт ад групы IOWA. Акуніцеся ў працэс стварэння харэаграфіі для кампазіцыі "Улыбайся". Спадзяемся вам спадабаецца", – кажуць стваральнікі гульні .

Just Dance 2016 – танцавальная відэагульня, якая выходзіць у кастрычніку 2015 для PlayStation 3, PlayStation 4 і Xbox. Акрамя гурта IOWA у гульню ўвойдуць песні Брытні Спірс, Lady Gaga, Pitbull, The Black Eyed Peas, Shakira, Katy Perry і іншых вядомых выканаўцаў. Песня "Улыбайся" беларускага гурта IOWA –  адзіны трэк на рускай мове.

Гурт IOWA быў створаны ў 2009 годзе ў Магілёве. У 2010 годзе Кацярына Іванчыкава, Леанід Цярэшчанка і Васіль Буланаў пераехалі з Магілёва ў Санкт-Пецярбург.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі