Пераможцай конкурсу "Міс Беларусь 2018" стала мінчанка Марыя Васілевіч

04/05/2018 - 19:27

Мінчанка Марыя Васілевіч заваявала сёлета тытул "Міс Беларусь 2018", перадае БЕЛТА. Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці прайшоў у сталічным Палацы спорту.

Пераможцу ўганаравалі каронай, вырабленай у 2004 годзе. Упрыгожванне вагой 120 г выкананае з белага золата і ўсыпанае паўтысячай фіянітаў і тапазаў. 

Дзяўчына будзе сёлета прадстаўляць Беларусь на конкурсе "Міс свету", а таксама ўдзельнічаць у розных культурных, дабрачынных акцыях у краіне і па-за яе межамі. 

Таксама Васілевіч атрымала спецыяльныя прызы, галоўны з якіх — пазадарожнік Geely Atlas.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі