Перамовы па перавалцы беларускіх грузаў праз парты РФ усё яшчэ працягваюцца

26/08/2022 - 12:35

Перамовы па перавалцы беларускіх грузаў праз парты Расіі ўсё яшчэ працягваюцца. Пра гэта ў пятніцу распавёў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, "пагадненне па пашырэнні выкарыстання партоў Расійскай Федэрацыі для транспарціроўкі беларускіх грузаў таксама знаходзіцца ў фінальнай стадыі гатоўнасці".

Галоўчанка кажа, што Беларусь атрымае "гарантаваныя правазныя магутнасці праз тэрыторыю РФ, у тым ліку ў паўднёвыя парты" (па паўночных ужо "усё вырашана"). Але калі гэтыя надзеі спраўдзяцца, не ўдакладняе. "Ёмістасць нашых грузаў дастаткова высокая, трэба замацаваць сваё месца там", — дадаў прэм'ер.

Пытанне транспарціроўкі беларускай прадукцыі (нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і г. д.) праз Расію стала вельмі актуальным пасля ўвядзення заходніх санкцый і пачатку вайны ва Украіне. З 2021 года праходзілі шматлікія перамовы, у тым ліку і пра планы будаўніцтва беларускага тэрмінала на Балтыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі