Перад выбарчай кампаніяй Ярмошына пашыла некалькі новых строяў

07/10/2015 - 15:29

На сайце Белтэлерадыёкампаніі адбылася анлайн-канферэнцыя са старшынёй Цэнтрвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Падчас яе чыноўніца расказала, як рыхтавалася да выбарчай кампаніі.

"Вядома, я рыхтавалася, таму перад гэтай выбарчай кампаніяй было пашыта некалькі новых строяў", — зазначыла чыноўніца ў адказ на пытанне чытачкі.

Таксама Ярмошына паведаміла, што пастаянна падтрымліваць сябе ў тонусе ёй дапамагае пазітыўны настрой і памкненне як мага больш рухацца. "Я шмат гуляю і плаваю, напэўна, гэта і дазваляе мне трымацца ў тонусе", — дадала яна.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі