Пазняк падпісаў у школе сшытак па-беларуску. Што зрабіў настаўнік (фота)

08/09/2017 - 14:04

У вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна знайшлі невялікі школьны архіў беларускага палітыка Зянона Пазняка, які з 1996 года жыве ў эміграцыі. Як піша ў Facebook лідар руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, “хлопцы з Лідчыны” адшукалі дзённікі і сшыткі на дрывотні. Сшытак па-рускай літаратуры Пазняк падпісаў па-беларуску, дык настаўнік выправіў усё на рускую мову. Сшытак па рускай мове ён ужо падпісаў па-руску. Пазняк выступаў на ўроку Канстытуцыі на тэму “Органы пракуратуры СССР” і атрымаў пяцёрку. “Канікулы”, — напісаў Зянон пасля гэтага школьнага дня.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі