Паведамляецца пра напад на Аляксандру Герасіменю ў Варшаве

13/07/2026 - 10:26

Аляксандра Герасіменя

На вядомую беларускую плыўчыху Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы. Пра гэта ў сацсетках напісала рэдактарка сайта "Хартыя'97" Наталля Радзіна.

Інцыдэнт адбыўся 10 ліпеня на аўтобусным вакзале "Варшава Заходняя", куды беларуска прыехала па справах. Паведамляецца, што да яе са спіны падышоў мужчына гадоў 35 і стукнуў кулаком у галаву. Ён нічога не сказаў і пасля ўдару адразу пайшоў.

"Саша ад шоку і болю не адразу зразумела, што здарылася. Клікаць на дапамогу не было каго, людзі спяшаліся на свае рэйсы і нават не звярнулі ўвагі на тое, што адбылося. Саша ж, калі прыйшла ў сябе, паехала ў паліцыю", — расказвае Радзіна.

У паліцыі, паводле яе, сказалі, што знайсці злачынца даволі складана. І нават калі знойдуць, напад кваліфікуюць як дробнае хуліганства, бо  траўмы не цяжкія і не бачныя.

Аляксандра Герасіменя ў 2020-м падтрымала пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі, пасля чаго была вымушаная пакінуць Беларусь. У Мінску ёй завочна прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі і канфіскавалі маёмасць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі