Паўночная Карэя абвясціла аб праведзеных выпрабаваннях вадароднай бомбы

03/09/2017 - 11:29

Улады КНДР паведамілі, што правялі выпрабаванні вадароднай бомбы. Раніцай паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што падземныя штуршкі зарэгістраваныя ў раёне палігона Пунгеры.

Паводле папярэдніх ацэнак, штуршкі не былі звязаныя з прыроднай сейсмічнай актыўнасцю.

Кітайскае ўпраўленьне па маніторынгу землятрусу паведаміла пра рэгістрацыю штуршкоў магнітудай 6,3 і выказала здагадку, што штуршкі маглі быць выкліканыя ядзерным выбухам. Землятрус адбыўся ў 11.30 паводле мясцовага часу, яго эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні “нуль кіламетраў”.

Пунгеры — найбуйнейшы выпрабавальны палігон ядзернай зброі на тэрыторыі КНДР. Ён размешчаны ў гарыстай мясцовасці ля патухлага вулкана Пектусан. Адлегласць да Японскага мора складае па прамой каля 65 кіламетраў. Упершыню палігон быў выкарыстаны для выпрабавальных выбухаў у 2006 годзе.

За 11 год КДНР правяла чатыры ядзерныя выпрабаванні, за што краіну крытыкуюць у свеце. З гэтай прычыны таксама на Паўночную Карэю накладзеныя многія санкцыі з боку буйных дзяржаваў, паведамляюць замежныя СМІ.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі