Патрыётаў выпусцілі, каб не было пратэстаў у час сесіі ПА АБСЕ

30/06/2017 - 15:02

30 чэрвеня пасля трох месяцаў і 10 дзён за кратамі на волю выйшаў апошні фігурант "справы патрыётаў" Міраслаў Лазоўскі. А за апошнія тры дні з-за кратаў выйшлі 11 чалавек, і гэта, відавочна, не выпадковасць. Палітолаг Алесь Лагвінец мяркуе, што напярэдадні сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ўлады вырашылі "замяць" справу, якая псуе яе імідж на міжнародным узроўні.

 

"Каб прадухіліць магчымыя пратэсты падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, улады якраз і зрабілі гэтыя крокі па вызваленні [патрыётаў]. Тым больш, што з ранейшага досведк, "пакетнае" вызваленне адбываецца менавіта тады, калі ўладам трэба спадабацца на Захадзе", — мяркуе Алесь Лагвінец. 

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе ў Мінску з 5 па 9 ліпеня.

Крымінальная "справа "Белага легіёна" (яе таксама называюць "справай патрыётаў") пачалася 21 сакавіка з затрымання колішняга лідара арганізацыі Міраслава Лазоўскага. Цягам некалькіх дзён за кратамі апынулася больш за 20 чалавек. Але паступова ўсе яны выйшлі на свабоду. 

З фігурантаў справы былі знятыя падазрэнні ў падрыхтоўцы баевікоў да ўдзелу ў масавых беспарадках. Але сама справа дагэтуль не закрытая, і абвінавачванні па іншым артыкуле — стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання — пакуль што не знятыя ні з Лазоўскага, ні з іншых вязняў-патрыётаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі