У матчы футбольнай Лігі Еўропы, які праходзіць на "Барысаў-Арэне" 28 верасня, сустракаюцца БАТЭ і лонданскі "Арсенал".
У першай палове гульні гасцям пашанцавала болей: яны выйграюць з лікам 3:1. Першы гол ужо на 9-й хвіліне забіў Уолкат, ён жа зрабіў дубль на 22-й хвіліне. На 25-й хвіліне Холдынг павялічыў разрыў да трох мячоў. Толькі на 27-й футбаліст БАТЭ Мірка Іваніч здолеў "размачыць" лік.
Дарэчы, пад канец першага тайма на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам, але яго хутка затрымалі сцюарды.