Пасля хакейнага матча Лукашэнка шпурляў маладым хакеістам цацкі

14/12/2019 - 14:35

14 снежня каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла трэці матч на сёлетнім хакейным турніры аматараў на прызы прэзідэнцкага спартовага клуба. Сёння была разгромленая Гродзенская вобласць — 11:2.

Пасля матча Лукашэнка пад'ехаў да трыбуны, дзе сядзелі маладыя хакеісты, і пачаў шпурляць ім мяккія цацкі. Агароджа ў хакейнай пляцоўкі даволі высокая, таму выглядала гэта даволі дзіўна. 

У тэлеграм-канале "Пул Первого", звязаным з Адміністрацыяй прэзідэнта, назвалі "прыгожай традыцыяй": "Пасля ж дзеці гадамі будуць памятаць, што гэта — ад 01". Маецца на ўвазе, што Лукашэнка грае пад першым нумарам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі