Пасля футбольнага матча "Нёман" — БАТЭ ў Гродне адбыўся хапун фанатаў

19/06/2018 - 07:02

Пасля футбольнага матча "Нёман" — БАТЭ 17 чэрвеня міліцыянты затрымалі 13 фанатаў гродзенскага клуба. Некаторых затрымлівалі вельмі жорстка, перадае Радыё "Свабода"

Нагодай для затрыманняў сталі дзве петарды, падарваныя на трыбунах пасля заканчэння матча. Фанаты разгарнулі вялікае палатно з надпісам "Працяг будзе...", зробленае як застаўка кінакампаніі 20th Century Fox. У гэты ж час на трыбуне выбухнулі дзве петарды.

Заўзятары не кажуць, хто гэта зрабіў. Яны прызнаюць, што дазволу на піратэхніку не мелі — забаранілі супрацоўнікі МНС. Дый арганізатары перформансу з палатном не планавалі ўжываць петарды — "каб не падстаўляць людзей з клуба, хто дапамог у рэгістрацыі перформансу".

Пры сыходзе з трыбунаў міліцыянты папрасілі данаго з фанатаў прайсці ў аўтобус. Нібыта, менавіта яго падазравалі ў падрыве петардаў. Але калі заўзятары крыху адышлі ад затрыманага, міліцыянты яго скруцілі і паклалі на зямлю. Потым такім самым чынам затрымалі яшчэ аднаго. Фанаты абурыліся жорсткім абыходжаннем. Некалькі чалавек сталі здымаць падзеі на відэа мабільным тэлефонам. Нехта стаў прасіў міліцыянтаў і амапаўцаў паказаць пасведчанні. 

Урэшце сілавікі пачалі хапаць людзей, чапляць ім кайданкі і кідаць у аўтазак. Вядома, што некаторыя заўзятары былі нападпітку.

Адзін з затрыманых апісаў падзеі: "Затрымлівалі жорстка. Балюча круцілі рукі. Мяне ўзялі на ўдушэнне, паклалі тварам на зямлю, зашпілілі кайданкі. Пасля адзін з амапаўцаў берцам стукнуў па твары. Калі прывезьлі ў РАУС, адразу павялі да ўмывальніка, бо ўвесь твар быў у крыві. Застаўся след".

Збіты міліцыянтамі фанат. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі