Пасля 27 сутак арышту на свабоду выйшла валанцёрка штаба Віктара Бабарыкі

25/10/2020 - 11:24

Праз 27 сутак выйшла на волю валанцёрка штаба Віктара Бабарыкі, прадзюсарка тэатральных праектаў хаба Ок16 Іна Кавалёнак. Яна была затрыманая ў Мінску 28 верасня — "узялі" па дарозе ў кавярню.

Кавалёнак абвінавацілі ва ўдзеле ў маршы 29 жніўня. Сведкам па справе быў нейкі "Іваноў Іван Іванавіч".

Грунтуючыся на ягоных сведчаннях, Кавалёнак прысудзілі 13 сутак арышту. Потым суд "дадаў" яшчэ 14 сутак — таксама за акцыю.

Як паведамлялі ў штабе Бабарыкі, адваката на Акрэсціна да Кавалёнак не пускалі. "Нас непакояць нечалавечыя умовы ў камеры без душа, без змывалкі ў прыбіральні. Нас непакояць спробы невядомых вадзіць Іну на" размовы "без удзелу адваката", — заяўлялі ў штабе 21 кастрычніка.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі