Кадр з відэа
На канале By_Pol быў апублікаваны яшчэ адзін ролік, змантаваны з відэа з камер сілавікоў. Запісаныя яны былі падчас Партызанскага маршу, які прайшоў у Мінску 18 кастрычніка. Тады ў раёне ўнівермага "Беларусь" сілавікі спешна разгарнулі мікрааўтобусы і ўцяклі ад калоны пратэстуючых, калі іх пачалі закідваць каштанамі.
На відэа чуваць, як сілавікі крычаць: "Яны разгарнуліся на нас! Хлопцы, сыходзім!", "Паша, граінаты рыхтуй!", "Атака! Давай я па іх *бану!", "Пад мостам іх можна *бнуць ўсіх!" .
Першы ролік на канале By_Pol быў змантаваны з запісаў з нацельных камер сілавікоў, зробленых гэтай восенню ў аўтазаку, падчас разгону натоўпу пратэстуючых каля Цэнтральнага РУУС Мінска і затрыманняў на праспекце Незалежнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.