Пасажырскі аўтобус “Брэст — Гродна” знёс асвятляльную мачту (фота)

09/02/2018 - 15:12

Пасажырскі аўтобус “Брэст — Гродна” знёс асвятляльную мачту. Здарэнне адбылося 9 лютага ў Брэсце на Радужнай вуліцы. Як інфармуе сайт realbrest.by, аўтобус “падрэзаў” аўтамабіль ГАЗ, з-за чаго ён і выехаў на правую абочыну, дзе і адбылося сутыкненне з мачтай. На шчасце, ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Аўтобус з дапамогай спецтэхнікі з абочыны выцягнулі супрацоўнікі МНС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі