Пасажыр "Белавіі" памёр падчас рэйса

26/08/2026 - 09:02

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

На рэйсе кампаніі "Белавія" з егіпецкага Шарм-Эль-Шэйха ў Мінск аднаму з пасажыраў стала кепска.

Самалёт быў вымушаны зрабіць пасадку ў турэцкай Анкары. Гэта адбылося 24 жніўня ў 23:30. На жаль, выратаваць жыццё пасажыру не ўдалося.

"Экіпаж прадпрымаў усе меры для аказання дапамогі. Яшчэ перад пасадкай бортправаднікі абвясцілі па гучнай сувязі, што патрабуецца падтрымка медыцынскіх работнікаў. На заклік адгукнуліся два кваліфікаваныя лекары. Пасажыру была праведзена сардэчна-лёгачная рэанімацыя", — дзеляцца падрабязнасцямі ў авіякампаніі.

Пасля дазапраўкі самалёт вылецеў з Анкары 25 жніўня ў 2:50 і прызямліўся ў Мінску ў 7:42.

У "Белавіі" выказалі спачуванні сваякам памерлага і падзякавалі пасажырам рэйса "за выяўленую ў сацыяльных сетках тактоўнасць у адносінах да сітуацыі, а таксама да родных і блізкіх пасажыра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі