Парывісты вецер і да +16 чакаецца ў Беларусі ў сераду

16/04/2019 - 20:35

Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 17 красавіка, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўдні Брэстчыны і Гомельшчыны пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні: уначы слабы, удзень парывісты. 

Уначы прагназуецца ад -1 да +5, удзень паветра прагрэецца да 11-16 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі