"Партызаны" на блокпастах у Клецку

02/04/2020 - 15:21

У Клецку прайшло каманда-штабное вучэнне тэрытарыяльнай абароны. Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што прызваныя з запасу вайскоўцы ("партызаны") разам з супрацоўнікамі МНС і міліцыянерамі адпрацоўвалі задачы па ахове важных аб'ектаў. Таксама адпрацоўвалася барацьба з "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". На ўездзе ў горад былі пабудаваныя блокпасты, на якіх і замацаваліся "партызаны".

За вучэннямі назіраў начальнік Генштабу Узброеных сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч.

Гэты і наступныя здымкі — "Ваяр"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі