"Партызанаў" з Печаў адправілі па дамах

13/04/2018 - 19:37

У Беларусі завяршаецца праверка Узброеных Сілаў, якую праводзіць Дзяржсакратарыят Савета бяспекі па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

У 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Барысаве 13 красавіка адбыліся провады прыкладна 2000 ваеннабавязаных, прызваных на зборы. Падчас праверкі імі была ўкамплектаваная 37-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада, перадае БЕЛТА.

"Партызанаў" вітаў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Ён пахваліў удзельнікаў збораў: "Вы ў самыя кароткія тэрміны аднавілі навыкі і веды, якія атрымалі ў розных структурах. Дзякуючы гэтаму годна выканалі задачу. Брыгада прызнаная баяздольнай".

Міністр адзначыў, што ўпершыню за 25 гадоў на зборы былі прызваныя жанчыны. Па яго словах, яны выканалі тыя задачы, якія ўскладаюцца ў ваенны час.

Раўкоў раскрыў падрабязнасці сёлетніх ваенных збораў: "Былі праведзеныя мерапрыемствы баявога зладжвання — адзіночная падрыхтоўка, зладжванне падраздзяленняў. Праведзенае камандна-штабное вучэнне з брыгадай, батальённыя тактычныя — з узмоцненым механізаваным батальёнам. Таксама здзейснены марш з удзелам больш як 400 адзінак тэхнікі". 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі