Партал TUT.by атрымаў трэцяе папярэджанне Мінінфарма за два месяцы

09/09/2020 - 16:42

9 верасня ТАА "ТУТ БАЙ медыя" атрымала чарговае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі — трэцяе з 7 жніўня. Нагодай для яго стаў артыкул "Да рэдактара TUT.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку пачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках".

У афіцыйным лісце Мінінфарма гаворыцца, што крымінальную справу на Валерыю Уласік не пачыналі. А ператрус праводзіўся "ў мэтах праверкі інфармацыі аб датычнасці яе да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія адбываюцца на тэрыторыі горада Мінска", цытуе TUT.by словы Мінінфарма.

Журналісты адзначаюць, што людзі, якія паказалі Галіне і Валерыі Уласік пастанову на ператрус, заявілі, быццам Валерыю падазраюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па артыкуле 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі". Тое ж самае паспела сказаць затрыманая Валерыя Уласік журналістам, калі сядала ў міліцэйскую машыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі