Парламенцкая асамблея NATO прызнала Расію дзяржавай-тэрарыстам

21/11/2022 - 15:09
Сцяг NATO / pixabay.com

Парламенцкая асамблея NATO прызнала Расійскую Федэрацыю дзяржавай-тэрарыстам і заклікала стварыць спецыяльны міжнародны трыбунал для пакарання расійскіх злачынцаў. Пра гэта піша hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка пастаяннай дэлегацыі Украіны ў Парламенцкай асамблеі NATO Ягора Чэрнева.

Па словах прадстаўніка Украіны, NATO прыняло рэзалюцыю, што будзе дапамагаць краіне "столькі, колькі будзе патрэбна". Міжнародны трыбунал, як дадае Чэрнеў, дазволіць асудзіць не толькі непасрэдных выканаўцаў ваенных злачынстваў, але і вышэйшае кіраўніцтва Расіі.

Таксама Парламенцкая асамблея NATO прыняла шэраг пастанавіла, што пастаўка ўзбраенняў Украіне будзе павялічаная. Акрамя таго, рэзалюцыя прадугледжвае распрацоўку канкрэтных крокаў па ўваходжанні Украіны ў NATO і стварэнне механізму па спагнанні рэпарацый з Расіі за шкоду, прычыненую Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі