Праверка школьнага заплечніка / times.by
Міліцыянты кажуць, быццам прадухілілі ўзброены напад на школу ў Горках. Група вучняў нібыта збіралася ісці да аднакласнікаў з сякерай, нажом і малатком.
"Менавіта праз такія пагрозы на ўваходах у школы цяпер разгорнуты кантроль", — сцвярджаюць сілавікі.
З 1 верасня міліцыянты, якія дзяжураць у навучальных установах, і школьныя ахоўнікі атрымалі права ператрасаць рэчы вучняў без прысутнасці бацькоў. Шмат каму гэта не падабаецца, таму і з'яўляюцца падобныя гісторыі пра падрыхтоўку ўзброеных нападаў.
"18 небяспечных прадметаў канфіскавалі ў вучняў па ўсёй краіне ўсяго за першыя тры дні верасня: сапраўдную заточку, нажы, гільзы і вейпы знаходзяць у заплечніках проста на ўваходзе", — працягвае праўладная прапаганда. Але колькі менавіта вейпаў было сярод небяспечных прадметаў — не кажуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут