Парашэнка заявіў, што Саўчанка будзе вызваленая на працягу некалькіх тыдняў

25/04/2016 - 06:42

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Надзея Саўчанка можа вярнуцца на радзіму на працягу некалькіх тыдняў. У інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам ён крыху распавёў пра дамоўленасці, якія былі дасянутыя падчас апошняй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Паводле слоў Парашэнкі, упершыню было атрыманае "святло ў канцы тунэля", былі абмеркаваныя "алгарытм і канкрэтныя тэрміны". Пра гэта ён адразу ж паведаміў маці і сястры Саўчанка, а таксама тым прадстаўнікам, якія займаюцца каардынацыяй дзеянняў па вызваленні ўкраінкі піша ВВС.

"Я маю цвёрдую надзею, што прэзідэнцкі самалёт на працягу некалькіх тыдняў верне Надзею ва Украіну", — напісаў ўкраінскі прэзідэнт у Twitter

Як вядома, украінская лётчыца Надзея Саўчанка была захоплена прарасійскімі баевікамі летам 2014 года пад Луганскам. Яе пераправілі ў Расію, дзе Саўчанка трапіла за краты (расійскі бок упарта заяўляе, што яна сама перайшла мяжу). У сакавіку 2016-га яе асудзілі на 22 гады зняволення за, нібыта, удзел у забойстве расійскіх журналістаў у Луганскай вобласці. Падчас зняволення Надзея Саўчанка была абраная дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. Мяркуецца, што яе абмяняюць на расійскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева, якіх нядаўна асудзілі ў Кіеве на 14 гадоў зняволення кожнага "за вядзенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны" і за ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі