Парашэнка надаў Джамале званне народнай артысткі Украіны

16/05/2016 - 19:32

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка надаў спявачцы Джамале, якая перамагла на конкурсе Еўрабачанне, ганаровае званне "Народная артыстка Украіны", перадае УНІАН.

"Гэта фантастычная перамога. Ты зрабіла шчаслівымі велізарную колькасць людзей", — заявіў Парашэнка, уручаючы артыстцы ганаровую ўзнагароду падчас сустрэчы. Па яго словах, перамога Джамалы сёння мае надзвычайнае значэнне як для ўкраінскага народа ў цэлым, так і для крымскіх татараў у прыватнасці.

"Фактычна на падтрымку Украіны падняўся ўвесь свет і сёння прыемна, што гэта не проста падтрымка абстрактнай Украіны, а падтрымка Украіны і Крыма, крымскіх татараў. Твая песня, якая расказвае пра гісторыю тваёй бабулі, яе маленькую дачку, гісторыю твайго народа — гэта ўсё так чапляе за сэрца, што ты проста не можаш не падтрымаць, не прагаласаваць, не стаць удзельнікам вялікага працэсу вызвалення Крыма", — заявіў украінскі прэзідэнт.

Парашэнка таксама даручыў Міністэрству замежных спраў паставіць перад ЮНІСЕФ пытанне, каб Сусане Джамаладзінавай надалі ганаровае званне Амбасадара добрай волі ЮНІСЕФ.

Джамала са свайго боку адзначыла, што для яе надзвычай прыемна атрымаць узнагароду і прызнанне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі