Парашэнка на саміце ў Парыжы заклікаў працягнуць санкцыі супраць Расіі

30/11/2015 - 18:27

Падчас кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў кароткія сустрэчы з прэзідэнтамі Аўстрыі, Латвіі, Румыніі, а таксама прэм’ер-міністрамі Італіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Славакіі ды Грэцыі.

Ён заклікаў лідараў гэтых краін працягнуць санкцыі супраць Расіі, бо яна не выконвае Мінскія дамоўленасці. Падчас гэтых гутарак абмяркоўвалася і пытанне прадастаўлення Украіне бязвізавага рэжыму, паведамляе прэс-служба Парашэнкі.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі