Памёр яшчэ адзін беларускі хакейны трэнер

06/02/2019 - 14:02

Памёр беларускі хакейны трэнер Валерый Смірноў. Яму было 74 гады, інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі. Яго пахаваюць у чацвер на Паўночных могілках сталіцы. Развітанне пачнецца а 15-й гадзіне ў рытуальнай зале крэматорыя.

Адзначаецца, што Смірноў выхаваў нямала вядомых хакеістаў, трэнераў і менеджараў. Сярод іх — Аляксандр Гаўрылёнак, Андрэй Гусаў, Эдуард Занкавец, Ігар Стэфановіч, Юрый Файкоў, Уладзімір Беражкоў.

У сераду таксама стала вядома пра смерць заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Еўдакімава. Ён таксама выхаваў нямала вядомых хакеістаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі