Памёр вядомы беларускі гісторык Юры Туронак

02/01/2019 - 19:46

2 студзеня ў Польшчы на 90-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі гісторык Юры Туронак, інфармуе "Наша ніва". Ён — сын беларускага дзеяча Браніслава Туронка, які памёр напярэдадні Другой сусветнай вайны. У 1945-м разам з маці паехаў да яе сваякоў на Беласточчыну, а яе якраз аддалі Польшчы. Так Туронак апынуўся ў ПНР, скончыў Галоўную школу планавання і статыстыкі. Удзельнічаў у беларускім грамадска-культурным руху ў Польшчы.

Юры Туронак вядомы як гісторык. Яго доктарская дысертацыя "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" была абаронена ў Варшаве ў 1986-м. Аднайменная кніга выходзіла па-беларуску ў 1993-м у Мінску. Ён з'яўляецца аўтарам і іншых працаў, у якіх даследаваў дзейнасць беларускага руху ў ХХ стагоддзі, найперш падчас Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі