Памёр стваральнік "Кіндэр-сюрпрыза" Уільям Салічэ

30/12/2016 - 16:20

У італьянскім горадзе Павія ў бальніцы пасля сардэчнага прыступа памёр стваральнік "Кіндэр-сюрпрыза" Уільям Салічэ. Яму было 83 гады, паведамляюць італьянскія СМІ.

Салічэ 47 гадоў працаваў у кампаніі Ferrero, быў бліжэйшым памочнікам яе гаспадара Мікеле Ферэра. Нягледзячы на тое, што Уільяма Салічэ лічаць вынаходнікам у пачатку 1970-х шакаладных яек з падарункам унутры, сам ён сябе называў толькі выканаўцам, а ідэю аддаваў Ферэра.

Фота: Flickr.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі